Баскетбол. Беларусь прайграла Францыі і заняла 3-е месца ў групе

23.06.2013 / 22:41

У заключным матчы 2-га этапу чэмпіянату Еўропы па баскетболе жаночая зборная Беларусі прайграла гаспадыням спаборніцтвам зборнай Францыі з лікам 50:58.

Беларускі занялі 3-е месца ў групе і ў 1/4 фіналу згуляюць з 2-й камандай групы Е: гэта будзе або Іспанія, або Турцыя - супернік стане вядомы ў панядзелак.

Чвэрцьфінал пройдзе ў чацвер.