Беларускія аквапаркі: дзе пакупацца пад дахам?

+ інфармацыя пра працу аквапаркаў у рэгіёнах

Правінцыйныя гарады маюць водныя горкі, а сталіца — не.

30.06.2013 / 09:47

«Аквацэнтр», Гродна. Фота aquacenter.by.

Кобрынскі аквапарк. Фота aquapark.inkobrin.org.

Аквапарк у санаторыі «Азёрны». Фота tradico.by.

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Жлобін. Фота zor.by.

Пружанскі водны палац. Фота pruzhany.net.

Такім бачаць архітэктары сталічны аквапарк «Купалле».

Будаўнікі першага сталічнага аквапарку «Купалле» не паспяваюць здаць аб’ект да 3 ліпеня, як было запланавана раней. Гэтым летам пакатацца з водных горак мінчукі зноў не здолеюць. Застанецца ехаць за мяжу — Друскенікі, Вільню ці Беласток — альбо ў беларускія драбнейшыя гарады. У краіне на сёння пяць аквапаркаў, якія сумяшчаюць у сабе водныя забавы ды разнастайныя аздараўленчыя працэдуры.

«Аквацэнтр», Гродна

Гродна, вул. Горкага, 82

(0152) 48-74-07

Час працы — 8—22, у выходныя — 10—22.

Цана за тры гадзіны: 90 тысяч рублёў

(для дзяцей — 62 тысячы рублёў).

Раней гэта быў найбуйнейшы ў рэспубліцы ФАК «Юбілейны», які пасля рэканструкцыі ў 2004 стаў аквапаркам. Цяпер ён здольны змясціць да 2 тысяч наведнікаў у дзень.

Даўжыня кожнай з чатырох дарожак у басейне складае 50 метраў. Апроч іх, ёсць басейн для дзяцей і два трампліны. Горак небагата — усяго дзве… У чырвонай наведнікі скатваюцца па спіралі, а па сіняй з’язджаюць зверху ўніз па прамой. Дарэчы, для тых, хто не ўмее плаваць, працуюць інструктары.

У аквапарку ёсць і саўны, і трэнажорная зала. Можна прыняць душ Шарко і атрымаць падводны масаж.

Кобрынскі аквапарк

Кобрын, вул.Гастэлы, 15

(01642)2-32-88.

Час працы —10—22.

Цана за тры гадзіны: 108 тысяч рублёў

(для дзяцей — 86 400 рублёў).

Аквапарк адкрыўся ў лістападзе 2009. Інфраструктура прадстаўлена плавальным басейнам з дзвюма горкамі, трыма відамі лазні (руская, фінская і турэцкая), трэнажорнай залай, некалькімі спартыўнымі заламі і медыцынскім цэнтрам.

У басейне ўсталяваныя некалькі гідра­масажораў, водныя бруі, ёсць некалькі «астраўкоў» з джакузі. Для малых ёсць плыткае месца.

Сістэма ўліку часу аўтаматызаваная — кожны наведвальнік атрымлівае пластыкавы бранзалет з чыпам­пропускам, які ён на ўваходзе прыкладвае да тэрмінала і запускае механізм уліку часу знаходжання.

Аквапарк у санаторыі «Азёрны»

Гродзенская вобласць, аграгарадок «Азёрны»

(0152) 79-87-74

Гэта найстарэйшы аквапарк у нашай краіне. Менавіта па праекце «Азёрнага» быў пабудаваны Кобрынскі аквапарк. Таму водныя атракцыёны, дадатковыя паслугі (віды лазні, саўна, плавальны басейн) у іх амаль такія ж.

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр

г.Жлобін, вул.К.Маркса, 3/1

(02334) 5-00-51

Час працы — 10—21, у выходныя — 11—21. У панядзелак і аўторак зачынены.

Цана за тры гадзіны: 68 тысяч рублёў (для дзяцей — 61 тысяча рублёў). У выходныя на 12—13% даражэй.

У адным будынку раённага цэнтра знаходзіцца безліч спартыўных аб’ектаў. Самыя прывабныя — лядовы палац і аквапарк. Жлобінцы ганарацца самай доўгай у Беларусі горкай — 76 метраў. Апроч яе, вартыя ўвагі 50-метровы басейн на 10 дарожак, дзіцячы басейн і аквазона з вадаспадамі, каскадамі, «горнай ракой» і джакузі.

Водны палац

г.Пружаны, ул.Завадская, 19

(01632) 9-61-22

Час працы — 10—22.

Аквапарк у Пружанах уключае 25-мет­ровы басейн з шасцю дарожкамі, дзіцячы басейн, водныя атракцыёны, лазню, саўну, залы для заняткаў цяжкай атлетыкай і фітнэсам і разнастайныя атрак­

цыёны — вадаспады, «грыбок», гідра­масажоры, ванны­джакузі.

Тут ёсць горкі для дзяцей, з'язджаць з іх яны будуць у плыткі басейн (глыбіня 95 см). Для дарослых наведнікаў — дзве вінтавыя горкі.

Аквапарк у Мінску (будуецца)

Скрыжаванне праспекта Пераможцаў і МКАД.

Тут будзе сем горак для спускаў, самая экстрэмальная з іх у вышыню складзе больш за 20 метраў. Акрамя гэтага, часткова аквапарк будзе размяшчацца на адкрытым паветры, але цёплая вада і паветра, якія выкарыстоўваюцца ў горках, дазволяць карыстацца атракцыёнамі ў любы час года. У цэнтры ракі плануецца зладзіць выспу з трапічнай зелянінай і пляжам, абсталяваным шэзлонгамі і парасонамі.

Плануецца, што ў летні час аквапарк змогуць наведваць да чатырох тысяч чалавек, у зімовыя месяцы — да трох тысяч.

Настасся Храловіч