У Партугаліі абвешчаны ўсеагульны страйк

27.06.2013 / 22:45

У Партугаліі абвешчаны 24-гадзінны ўсеагульны мірны страйк у знак пратэсту супраць палітыкі строгай эканоміі правацэнтрысцкага ўрада краіны.

Грамадскі транспарт — метро, аўтобусы, чыгунка — па большай частцы прыпыніў сваю працу. Гэта прывяло да ўзнікнення затораў на дарогах у сувязі з тым, што партугальцы вымушаныя карыстацца асабістым аўтатранспартам.

Гэта чацвёрты ўсеагульны страйк у краіне за два гады. Прафсаюзы асабліва незадаволеныя шэрагам новых мераў строгай эканоміі, абвешчаных у мінулым месяцы, сярод якіх — скарачэнне 30 тыс. працоўных месцаў у дзяржсектары.

На фоне моцнага эканамічнага спаду ўзровень беспрацоўя ў Партугаліі дасягае рэкорднага ўзроўню ў 18%.