За 100 даляраў хлопец схадзіў голым у магазін па піва

28.06.2013 / 22:30

Крымінальная справа распачата ў Лідзе ў дачыненні да маладога мясцовага жыхара за хуліганства.

Некалькі дзён таму хлопец прагуляўся па вуліцы голым. На такі ўчынак яго падштурхнула спрэчка з сябрам наконт таго, ці зможа ён без адзення схадзіць за півам у найбліжэйшы магазін. Цану пытання абазначылі ў памеры 100 даляраў ЗША.

Маладыя адпачывалі на возеры. Не абышлося без спіртнога. Пад яго ўздзеяннем яны і заключылі пары.
Калі прахожыя ўбачылі хлопца, які голым ішоў па вуліцы, то звярнуліся ў міліцыю. Да моманту затрымання ён паспеў набыць у магазіне дзве бутэлькі піва, растлумачыўшы прадаўцу свой выгляд тым, што пабіўся ў заклад на гэта з таварышам.