Каля Шуміліна кіроўца пратараніў заслон ДАІ і загінуў
Ён уцякаў ад міліцыянтаў з хуткасцю больш чым 160 км/г.
29.06.2013 / 18:53
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, 28 чэрвеня каля 23.00
На скрыжаванні вуліц Луначарскага і Юбілейнай каля Шуміліна на асветленым участку дарогі быў выстаўлены заслон у выглядзе грузавой аўтамашыны «ДАФ» з паўпрычэпам.Таксама былі задзейнічаны аўтамабілі аператыўнага прызначэння Шумілінскага РАУС, якія знаходзіліся па абодва бакі аўтадарогі з уключанымі маячкамі сіняга колеру і блізкім святлом фар, які асвятляў «ДАФ». Аднак пры выездзе на скрыжаванне вадзіцель «Рэно» не спыніўся і сутыкнуўся з паўпрычэпам, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні. Пры дастаўцы ў бальніцу мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі.
Па факце
Ва УУС адзначылі, што ў выніку праведзеных першапачатковых следчых дзеянняў у следства з`явіліся дастатковыя падставы меркаваць, што ў дзеяннях супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не ўглядаецца парушэнняў дзейнага заканадаўства і ведамасных інструкцый.