Instagram пад атакай спамераў, просіць змяніць паролі

30.06.2013 / 10:51

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Instagram сутыкнуліся з атакай спамераў. Зламыснікі спрабуюць рэкламаваць садавінную дыету.

Некаторыя карыстальнікі Instagram паведамляюць, што адміністрацыя сацсеткі просіць іх памяняць паролі доступу да сваіх акаўнтаў.