Іспанія выйграла чэмпіянат Еўропы па баскетболе

30.06.2013 / 23:20

У фінальным матчы іспанскія баскетбалісткі перамаглі гаспадыняў першынства зборную Францыі 70:69 (21:12, 15:23, 17:20, 17:14).

Трэцяе месца заняла зборная Сербіі, якая разграміла ў матчы за бронзу Турцыю 92:71.

Нагадаем, што зборная Беларусі заняла на турніры 5-е месца.