У Курапатах вандалы зноў паламалі крыжы

Супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі на месца здарэння актывісты, сфатаграфавалі і зафіксавалі злачынства.

03.07.2013 / 10:09

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

«Акрамя паламаных крыжоў сустрэлі групу хлопцаў, якія толькі збіраліся выпіваць. І сфатаграфавалі бедных бамжоў, якія распалілі вогнішча і снедалі. А яшчэ народ, далучайцеся актыўней ці да нас па аўторках, ці да сяброў партыі КХП БНФ па суботах. Дзякуючы абыякаваму стаўленню ўладаў да Курапатаў — мемарыял пераўтварылі ў вялікі сметнік, асабліва з боку „Бульбаш-хола“. Гэта ж наш нацыянальны некропаль, а такі сорам!», — напісала Шапуцька.

***

Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам савецкія органы дзяржбяспекі ў часы сталінскіх рэпрэсій расстралялі дзясяткі тысяч грамадзян. Праўда пра гэтае злачынства стала вядомая ў канцы 1980-х гадоў.