На рэйках станцыі метро «Кунцаўшчына» загінуў малады мужчына
04.07.2013 / 16:02
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Сёння каля 13.50 у МНС паступіла паведамленне ад цягніковага дыспетчара 2-й лініі Мінскага метрапалітэна аб падзенні чалавека на шляхі. У ходзе разбору было ўстаноўлена, што на станцыі метро «Кунцаўшчына» 2-й лініі метрапалітэна з перона другога шляху (у напрамку станцыі метро «Магілёўская») упаў мужчына 1984 года нараджэння. Работнікі метрапалітэна знялі напружанне з кантактнай рэйкі і паднялі пацярпелага на перон. Брыгада хуткай дапамогі пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў у 14.20 канстатавала смерць. Прычына смерці высвятляецца.
Спыненне руху электрацягнікоў склаў 8 хвілін (з 13.44 па 13.52).
Паводле БЕЛТА