У Ашмянах затрымалі 15 тыс. пар шкарпэтак Nike

05.07.2013 / 13:14

Партыю фірмовых шкарпэткавых вырабаў спрабавалі схаваць ад мытнага кантролю ў аўтамабілі Iveko, які ехаў з Бельгіі ў Расію праз "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы.

У грузавым адсеку аўтафуры, згодна з міжнароднымі тавара-транспартнымі дакументамі, знаходзіліся адзенне і абутак фірмы Nike, у тым ліку шкарпэткі. Аднак перавозіліся на 15 тыс. пар шкарпэтак больш, чым было задэкларавана. Нелегальная частка тавару канфіскавана.

Шкарпэткі ацанілі ў 647 млн рублёў.