Прэзентацыя кнігі А. Краўцэвіча ў Кракаве — 11 ліпеня

11.07.2013 / 09:33

Сёння ў Кракаве, а 18.00 у кнігарні Massolit Books & Cafe адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча «Гісторыя Вялікага Княства.1248—1341 гг.» Удзел возьме сам аўтар.

Прэзентацыя кнігі гэта непаўторная аказія паразмаўляць пра сучасныя гістарычныя школы ў Беларусі, пазнаёміцца, якія погляды на розныя падзеі ВКЛ маюць беларускія гісторыкі і чым яны адрозніваюцца ад поглядаў гісторыкаў іншых краінаў, — паведамляе сайт кнігарні.

Адрас: Massolit Books & Cafe — Felicjanek, 4

На сустрэчу запрашае Беларускае таварыства ў Кракаве.