NYT: Расійцы — нацыя непапраўных авантурыстаў

Расійцы — нацыя непапраўных авантурыстаў, і любоў да рызыкі шырока распаўсюджаная ў расійскай культуры,

11.07.2013 / 10:06

піша The New York Times. У якасці прыкладу газета прыводзіць папулярнасць фатаграфавання маленькіх дзяцей побач з драпежнымі жывёламі: такая практыка існуе, у прыватнасці, у Маскоўскім цырку Нікуліна.

Як адзначае выданне, яшчэ ў XIX стагоддзі Міхаіл Лермантаў быў настолькі здзіўлены такой якасцю народа, як фаталізм, што стварыў персанажа ў аповесці «Герой нашага часу», які гуляе ў рускую рулетку. На думку газеты, і ў сучаснай расійскай палітыцы, эканоміцы, бізнэсе і авіяцыі існуе «прыроджанае пагардлівае стаўленне» да небяспекі.