У Хойніках гарэў будынак ДТСААф

11.07.2013 / 10:51

10 ліпеня ў Хойніках загарэўся дах будынка ДТСААФ.

на момант пажару ў будынку знаходзіўся галоўны бухгалтар, якая выявіла ўзгаранне і выклікала падраздзяленні МНС.

Агнём пашкоджаны дах на плошчы 540 квадратных метраў, столевае перакрыцце на плошчы 50 квадратных метраў, пашкоджаны і закураны сцены ўнутры будынка. Пацярпелых няма. Прычына пажару і матэрыяльны ўрон устанаўліваюцца. Найбольш верагодная прычына ўзгарання — парушэнне правіл эксплуатацыі электрычнай праводкі.