Надвор’е кардынальна мяняецца: ужо сёння — навальніцы і залевы, заўтра — залевы і град

11.07.2013 / 12:29

Сёння па краіне чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і вецер да 15-20 м/с.

Такое ж надвор'е будзе і ў пятніцу. 12 ліпеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы.

Удзень у пятніцу некаторых раёнах чакаецца град.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11--17 градусаў, днём будзе ад плюс 18--20 па захадзе да 27--29 градусаў па ўсходзе.

pogoda.by