Беларускія памежнікі рэкамендуюць аб’язджаць пункт пропуску «Новая Гута»

13.07.2013 / 20:50

Чарга з каля 250 легкавых аўтамабіляў утварылася ў апошнія гадзіны ў пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы на выезд з Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, большасць тых, хто чакае выезду — расіяне. Да «Новай Гуты» іх даводзяць навігатары, якія паказваюць аптымальны шлях ва Украіну.

У сувязі з гэтай сітуацыяй беларускае памежнае ведамства рэкамендуе грамадзянам, якія збіраюцца перасячы беларуска-ўкраінскую мяжу, скарыстацца пунктамі пропуску «Новая Рудня» і «Аляксандраўка».