16 ліпеня даляр не змяніўся, затое вырас еўра

16.07.2013 / 11:26

16 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Курс даляра не змяніўся - 8840 беларускіх рублёў.

Еўра вырас на Br30 да 11 570 рублёў.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br0,5 да 271,5 беларускага.