Акцыя салідарнасці з Навальным прайшла ў Мінску

Да расійскай амбасады прыйшлі вядомы актывіст Андрэй Кім і яшчэ два маладыя чалавекі.

18.07.2013 / 22:32

На ўдзельніках акцыі салідарнасці былі майкі з надпісам «Свабоду Навальнаму». Хвілін дзесяць удзельнікі акцыі стаялі перад уваходам у амбасаду. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады да хлопцаў не выйшаў. Праз пэўны час яны сышлі адтуль бесперашкодна.

Па словах Андрэя Кіма, гэта былі сімвалічныя дзеянні, каб выказаць салідарнасць з Аляксеем Навальным.

Нагадаем, што расійскага апазіцыянера сёння асудзілі на 5 гадоў зняволення.