Ладуцька: Рост заробкаў у Мінску варта абмежаваць

19.07.2013 / 14:12

Далейшага неабгрунтаванага росту заработнай платы пры цяперашніх эканамічных умовах у сталіцы быць не павінна.
Такое меркаванне выказаў сёння на пасяджэнні Мінгарвыканкама, прысвечаным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінска за студзень — чэрвень 2013 года, старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька.

Ён адзначыў, што некаторыя суб’екты гаспадарання ўжо дасягнулі той столі па заробку, далей якой яго павялічваць нельга.

«Хоць на галіновых прадпрыемствах прамысловасці рост павінен быў бы адбыцца. Але для гэтага неабходныя пэўныя ўмовы — продажы. А калі продажаў няма, абвастраюцца праблемы іншай уласцівасці», — падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.

Паводле яго слоў, у цэлым па горадзе далейшага росту заробкаў быць не павінна. «Мы ўжо выйшлі на той максімальны сярэдні ўзровень, які павінен быць у Мінску», — удакладніў ён.

Па інфармацыі Мінгарвыканкама, намінальная сярэднямесячная заработная плата за студзень — май склала 6.096 тыс. рублёў, пры прагнозе на 2013 год 6,005 тыс.