Памёр амерыканскі акцёр Дэніс Фарына
23.07.2013 / 00:39
У ЗША памёр галівудскі акцёр Дэніс Фарына. Акцёру было 69 гадоў. Паведамляецца, што прычынай смерці быў тромб у лёгкіх.
Дэніс Фарына нарадзіўся ў Чыкага ў вісакосны год, 29 лютага (1944). Ён быў паліцэйскім: з 1967 па 1985 гг. служыў у паліцыі Чыкага, а прадзюсар украінскага паходжання Майкл Ман рэгулярна запрашаў яго ў свае фільмы ў якасці кансультанта. Урэшце Ман запрасіў у 1981 г. у фільм «Злодзей».
А слава прыйшла пасля серыяла «Крымінальная гісторыя», дзе герой Дэніса Фарыны (паліцэйскі Майкл Тарэла) палюе на Рэя Луку.
Фільм заснаваны на падзеях у Чыкага ў 1960-я.
Таксама Дэніс Фарына праславіўся роляй дэтэктыва Джо Фантаны ў тэлевізійным серыяле «Закон і парадак», удзелам у серыяле «Паліцыя Маямі», фільме «Выратаваць радавога Раяна», бліскуча сыграў «Кузэна Аві з
Усяго Дэніс Фарына сыграў у кіно больш за 30 роляў.
Славу Дэнісу Фарыне прынёс серыял «Крымінальная гісторыя».