На цэнтральнай плошчы Менску глядзелі АНТ з завязанымі вачыма
29.03.2006 / 23:34
У 20.30 на цэнтральнай плошчы Менску ля вялізнага тэлеэкрана зь лягатыпам АНТ сабраліся людзі. Як толькі пачаўся першы сюжэт праграмы «Наши новости», яны раптоўна завязалі вочы стужкамі і надзелі навушнікі. «Паглядзеўшы» гэтак першы сюжэт, людзі паздымалі стужкі і навушнікі ды разышліся.
Сьведкамі падзеі былі невядомыя людзі зь відэакамэрай. У хаду падзеі яны ня ўмешваліся.
Разнастайныя «хуткія» акцыі, або флэш-мобы, апошнім часам праходзяць у Менску штодня. Акрамя плошчаў і вуліц, флэш-мобы адбываюцца і ў Інтэрнэце. Пра іх – у бліжэйшым нумары «НН»