Паралізаваны рух транспарту на МКАД: ад Малінаўкі да Партызанскага праспекта

23.07.2013 / 12:47

На знешнім коле МКАД адбыліся тры аварыі, што прывяло да фактычнай паралізацыі руху транспарту ад выезду на аўтарынак Малінаўка ажно да Партызанскага праспекта.

Адна аварыя адбылася ў раёне праспекта Дзяржынскага, яшчэ дзве — у раёне Курасоўшчыны.

Машыны стаялі шчыльным колам. Хуткасць руху складае 5 км/г.

Адна з аварый паралізавала рух транспарту ў раёне вуліцы Ландара.

Пуцеправод над лініяй чыгункі перакрылі Мэрсэдэс S-класу і «Фальксваген-гольф».

Абедзве машыны пашкоджаны нязначна, больш пацярпеў старэнькі гольф:у яго разбітая фара.

nn.by