Віктар Ганчарэнка: Мы не вартыя выхаду ў наступны раунд Лігі чэмпіёнаў

23.07.2013 / 20:57

Галоўны трэнер беларускага БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля паразы ад карагандзінскага «Шахцёра» ў Лізе чэмпіёнаў не пагадзіўся з меркаваннем, што яго падапечныя недаацанілі суперніка.

— За 180 хвілін мы не змаглі забіць гол, значыць мы не вартыя выхаду ў наступны раунд Лігі Чэмпіёнаў.

— Кіраўніцтва ставіла ультыматум у выпадку нявыхаду ў наступны раунд Лігі Чэмпіёнаў?

— Не, мы такім чынам не працуем. Кожны з нас і сам выдатна разумее, якія задачы ставіць БАТЭ.

— Калі ваша каманда не забіла ніводнага гола ў двух матчах, у гэтым вінаватыя форварды?

— Вельмі лёгка зваліць усю віну на іх, але і абаронцы вінаватыя ў пропуску галоў. Значыць, у паражэнні вінаватая каманда.