Зьбіраюцца гісторыі змаганьня, мужнасьці і пакутаў

29.03.2006 / 23:38

Увага! Для ўсіх, хто быў затрыманы і асуджаны 19-25 сакавіка! Зьбіраецца інфармацыя (гісторыі затрыманьняў, арыштаў, знаходжаньня ў камерах, несправядліывх судоў). Гэта ўнікальныя гісторыі змаганьня, мужнасьці і пакутаў!!!

Зьвяртаемся да тых, хто быў зьбіты пры затрыманьні, незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, не мусяць застацца беспакаранымі!

Гісторыі будуць зьмешчаныя на сайтах, а пасьля на іх аснове будзе выдадзеная дакументальная кніга на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах!

Высылайце свае гісторыі і каардынаты, каб з вамі зьвязаліся ўкладальнікі кнігі!

Свае гісторыі высылайце, калі ласка, на адрас viasna@spring96.org, zayzibar@tut.by

Прааваабарончы цэнтар “Вясна”