Лукашэнка: Расіі даўно было трэба даць прытулак Сноўдэну

26.07.2013 / 14:21

«Раскруцілі гэту тэму, і, напэўна, сёння кіраўніцтва Расіі ўжо не ведае, што з гэтым Сноўдэнам рабіць. Я б на месцы расіянаў асабліва ў гэтым плане не напружваўся, а даў яму палітычны прытулак»,
— сказаў сёння Лукашэнка.

Такую пазіцыю А.Лукашэнка патлумачыў тым,

што Амерыка прытуліла сотні расійскіх здраднікаў. «Колькім яны людзям там далі прытулак, колькі забралі адсюль сакрэтаў, колькі тэрарыстаў, якіх Расія патрабуе выдаць, у сябе прытулілі і не выдаюць», — заўважыў ён.

«Што ж вы Пуціну прад’яўляеце прэтэнзіі, што ён сябе нібыта няправільна вядзе. Правільна вядзе. Даўно трэба было даць палітычны прытулак. Тады б вы ведалі, што свет глабальны, узаемазалежны, і калі тэрарыст у Расіі, то заўтра ён нешта ўчыніць у Амерыцы. Нядаўна факты такія былі. Таму на месцы расійскага кіраўніцтва я б дзейнічаў больш рашуча ў гэтым плане, і гэта было б апраўдана», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.