Нептун будзе выключаны з праграмы Дня ВМФ па патрабаванні РПЦ

30.07.2013 / 10:58

Руская праваслаўная царква (РПЦ) настойвае на выключэнні персанажаў паганскай міфалогіі з праграм святкавання Дня Вайскова-марскога флоту, які адзначаецца ў Расіі ў апошнюю нядзелю ліпеня. У першую чаргу незадаволенасць духавенства выклікае бог марской стыхіі Нептун.

Плануецца, што з наступнага года з святочных праграм, акрамя Нептуна, знікнуць русалкі і чэрці. Застанецца марскі парад, вайскова-спартовыя святы і рэканструкцыі слаўных падзей з гісторыі флоту Расіі.

Адзначым, што гэта ўжо не першая атака РПЦ на антычнага бога: у ліпені Нептун стаў персонай нон грата на Дні моладзі ў вёсцы Марозаўка Варонежскай вобласці. Святы з удзелам такіх персанажаў не супадаюць з нормамі вернікаў, растлумачылі прадстаўнікі духавенства.