Фотафакт: Мінскія фанаты Гары Потэра святкуюць дзень нараджэння Джоан Роўлінг

31.07.2013 / 17:50

Сёння мільёны фанатаў хлопчыка-чараўніка Гары Потэра адзначаюць народзіны аўтара гэтага персанажа англійскай пісьменніцы Джоан Роўлінг. Павіншаваць пісьменніцу з яе 48-годдзем сабраліся і мінскія аматары «патэрыяны».

Сабраліся яны ля ўваходу ў Парк Чалюскінцаў. Не абыйшлося і без чарадзейных палачак, а таксама традыцыйных для студэнтаў школы чараўніцтва Хогвартс доўгіх чорных мантый.

Кірыла Хілько