Кот пераляцеў з Афінаў у Цюрых у адсеку шасі пры тэмпературы -50

04.08.2013 / 11:26

Кот пераляцеў з Афінаў у Цюрых ў адсеку шасі самалёта пры тэмпературы мінус 50 градусаў Цэльсія. Па невядомых прычынах кот апынуўся на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта горада Афіны.
Бачылі, як ён гуляў каля самалёта Swiss Air, а праз некалькі хвілін ён знік.
З-за гэтага прыйшлося адкласці вылет на Цюрых і абшукаць самалёт, аднак жывёліну так і не знайшлі.

Знайшоўся кот толькі пасля прызямлення ў Цюрыху — у адсеку шасі. Жывёла зрабіла палёт у экстрэмальных умовах, калі тэмпература паветра ў небе складала ад мінус 50 градусаў Цэльсія,

а кіслароду практычна не было. Пры гэтым кот выжыў, і, па словах ветэрынараў, яго жыццю больш нішто не пагражае
. Жывёла абышлася абмаражэннем і праходзіць курс рэабілітацыі.