Дажынкі мусяць прайсьці спакойна!

Рэчыцкія улады відаць баяцца, каб розныя "апазыцыянэры" не папсавалі сьвята.

10.09.2007 / 07:30

Рэчыцкія улады відаць баяцца, каб розныя "апазыцыянэры" не папсавалі сьвята. Моладевы актывіст Кастусь Кузьняцоў 6 верасьня быў выкліканы да галоўнага лекара Рэчыцкай ЦРБ, дзе працуе. Спачатку галоўны лекар, а потым оперупаўнаважаны КДБ, які прадставіўся Аляксандрам Іванавічам правялі размову, у якой настойліва папярэдзілі пра недапушчальнасьць дэмаршаў пад час правядзеньня "Дажынак". Як звычайна у такіх выпадках, КДБшнік прасіў нікому не распавядаць пра размову.

Кастусь Кузьняцоў