Выдавецтва «Галіяфы» пачала падрыхтоўку новага нумара альманаха «Тэксты»

07.08.2013 / 16:06

«Мінск — зялёны горад»
Кароткая інфармацыя пра праект:

Падрыхтоўка і выданне нумара"Тэкстаў», прысвечанага праблеме трансфармацыі гарадской прасторы. У якасці аб’екту для інтэрпрэтацыі выступае прастора горада Мінска ў яго сённяшнім выглядзе.

Абгрунтаванне праекта:

Сёння трансфармацыя гарадской прасторы адбываецца без уліку патрабаванняў і меркаванняў мясцовых жыхароў. Хваля стыхійных пратэстаў супраць дадатковай шчыльнай забудовы пракацілася па Беларусі. Развіццё Менска ажыццяўляецца на карысць камерцыйных забудоўшчыкаў, а не жыхароў. Развіццё горада таксама не ўлічвае глабальны кантэкст, у якім неабходнасць пошука стратэгіі устойлівага развіцця становіцца ўсё больш актуальнай задачай. Ёсць шмат прыкладаў таго, як і ў якім накірунку можа трансфармавацца прастора пост-савецкага гораду. На жаль, планы развіцця Мінска грунтуюцца на развіцці горада на карысць аўтамабіляў і грамадства спажывання.

Дадзены праект можа дазволіць інакш зірнуць на развіццё Мінска. Як і што неабходна змяніць у горадзе, каб ён стаў больш зручным? Як зрабіць яго больш камфортным для жыхароў? Як магчыма зрабіць яго больш зялёным (не толькі ў літаральным сэнсе павялічыўшы плошчы зялёных насаджэнняў, але «зялёным» у шырокім сэнсе).
Нумар «Тэкстаў» будзе надрукаваны ў супрацоўніцтве з кніжнай серыяй «Зялёная літара».
Чакаем прозу, паэзію, п’есы, артыкулы! Матэрыялы можна дасылаць да 15 верасня 2013 на адрас galiafy13@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста «Зялёны горад». У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка праекта: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail.