Крывавы Ураза-Байрам: пры выбуху на афганскіх могілках загінулі 14 жанчын

08.08.2013 / 15:21

Пры выбуху на могілках на ўсходзе Афганістана ў правінцыі Нангархар загінулі 14 жанчын, перадае Al-Arabiya.

Акрамя таго, пры выбуху пацярпелі яшчэ больш за 20 чалавек, сярод якіх - дзіця.

Паведамляецца, што людзі вырашылі наведаць могілкі ў рамках святкаванне Ураза-байрам.

Глядзі таксама: Тэракт у Пакістане: 38 забітых і больш за 50 параненых