Козы прыбіраюць могілкі ў ЗША — фоты

09.08.2013 / 19:30

Упраўленне могілак Кангрэса — адны з найстарэйшых могілак у ЗША — адмовілася ад газонакасілак і вырашыла кантраляваць рост травы з дапамогай статкаў «экакозаў».

На могілках задзейнічалі два статкі козаў па 30 галоў, якіх арандавалі ў кампаніі Eco Goats.

Мяркуецца, што козам спатрэбіцца каля тыдня, каб знішчыць зараснікі пустазелля і кустоў на 14 гектарах могілкавай тэрыторыі.

Такі «экалагічна чысты» кантроль за расліннасцю прыйшоўся да спадобы як самім капытным «працаўнікам», так і сваякам памерлых, што наведваюць могілкі.