У Беларусь у нядзелю прывязуць рэліквіі св. Яна Боскі — апекуна моладзі
14.08.2013 / 11:03
У межах падрыхтоўкі да юбілею 200-годдзя з дня нараджэння святога Яна Боска — апекуна і настаўніка моладзі – ва ўсім свеце адбываецца перэгрынацыя яго рэліквій па парафіях, дзе працуюць салезіяне.
25 жніўня рэліквіі святога прыбудуць у Беларусь і распачнуць перэгрынацыю ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Гэта вельмі важная падзея для ўсяго Касцёла ў Беларусі, асабліва для моладзі, выхаванню якой прысвяціў усё сваё жыццё кс. Ян Боска. Сваім дэвізам: “Дай мне душы а іншае вазьмі сабе” ён імкнуўся выхоўваць маладых людзей у XIX cтагоддзі, падчас тэхнічнай рэвалюцыі і адначасова праяўлення сацыяльнай несправядлівасці з усімі яе негатыўнымі наступствамі, добрымі хрысціянамі і сумленнымі грамадзянамі. Яго дэвіз вельмі акутуальны і ў наш час, калі моладзь асабліва паддаецца ўплыву секулярызму і матэрыяльнага атэізму.
Нядзеля, 25 жніўня
11.00 – прывітанне рэліквій у архікатэдральным касцеле Імя Найсвяцейшай Панны
Марыі
11.30 – урачыстая св. Імша з ушанаваннем рэліквій
3.00 – урачыстая св. Імша з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча
14.30 – час на прыватнае ўшанаванне рэліквій
16.00 – развітанне і ад’езд рэліквій у салезіянскую парафію Св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы
17.00 – прывітанне рэліквій
18.00 – урачыстая св. Імша (з абрадам аднаўленнем законных шлюбаў)
20.00 – моладзевая праграма і начное чуванне перад рэліквіямі
Панядзелак, 26 жніўня
08.00 – св. Імша.
09.00 – час на прыватнае ўшанаванне рэліквій
15.00 – св. Імша на развітанне рэліквій
16.00 – ад’езд рэліквій у парафію Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах
17.30 – прывітанне рэліквій
18.30 – урачыстая Св. Імша з удзелам Генеральнага Вікарыя Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі кс. Пралата Анджэя Стэцкевіча
20.00 – час на прыватнае ўшанаванне рэліквій
21.00 – начное чуванне перад рэліквіямі
Аўторак, 27 жніўня
07.00 – св. Імша на развітанне рэліквій
09.00 – ад’езд рэліквій у парафію св. Міхала Арханелa ў Багданава
11.30 – прывітанне рэліквій
12.00 – урачыстая св. Імша з ушанаваннем рэліквій
14.00 – развітанне з рэліквіямі і ад’езд у парафію св. Апосталаў Пятра і Паўла у Барунах
15.00 – прывітанне рэліквій у парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах
15.30 – урачыстая св. Імша з ушанаваннем рэліквій
17.00 – развітанне і пераезд рэліквій у парафію св. Юрыя ў Варнянах
18.30 – прыбыццё і прывітанне рэліквій у парафіі св. Юрыя ў Варнянах
19.00 – урачыстая св. Імша з ушанаваннем рэліквій
21.00 – начное чуванне пры рэліквіях
Серада, 28 жніўня
09.00 – св. Імша на развітанне рэліквій
10.30 – ад’езд рэліквій у парафію св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
12.00 – прывітанне реліквій у парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
13.00 – урачыстая Св. Імша з ушанаваннем рэліківй
17.00 – развітанне з рэліквіямі і ад’езд у парафію св. Смаргонь
18.00 – прыбыцце рэліквій у парафіі св. Арханела Міхала у Смаргоні
19.00 – урачыстая св. Імша з удзелам Апастальскага Нунцыя ў Беларусі, арцыбіскупа
Клаўдзія Гуджэроці
21.00 – начнае чуванне пры рэліквіях
22.30 – катэхэза для моладзі з удзелам Апостальскага Нунцыя, арцыбіскупа Клаўдзія
Гуджэроці
Чацвер, 29 жніўня
08.00 – св. Імша
09.30 – св. Імша
10.30 – час на прыватнае ўшанаванне рэліквій
12.00 – св. Імша на развітанне з рэліквіямі (з абрадам аднаўлення законных шлюбаў)
14.00 – ад’езд рэліквій у парафію Унебаўзяцця НайсвяцейшайПанны Марыі ў Дзятлаве
17.00 – прыбыцце і прывітанне рэліквій у парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлава
18.00 – урачыстая св. Імша з удзелам ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі Біскупам Аляксандрам Кашкевічам
20.00 – час на прыватнае ўшанаванне рэліківій
21.00 – начное чуванне пры рэліківіях
Пятніца, 30 жніўня
09.00 – св. Імша на развітанне з рэліквіямі
10.00 – пераезд рэліквій у парафію Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні
11.00 – прывітанне рэліквій
12.00 – урачыстая св. Імша з ушанаваннем рэліківій
15.30 – развітанне і пераезд рэліквій у катэдральны касцел св. Францішка Ксаверыя
ў Гродна
18.00 – прывітанне рэліквій у катэдральным касцеле св. Францішка Ксаверыя ў
Гродна
19.00 – урачыстая св. Імша з ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі Біскупам Аляксандрам
Кашкевічам
21.00 – час на ўшанаванне рэліквій
23.00 – развітанне і ад’езд рэліквій у Мінск
Субота, 31 жніўня, Мінск
07.30 – прывітанне рэліківій у парафіі Маці Божай Ружанцовай
08.00 – урачыстая св. Імша з ушанаваннем рэліквій
10.00 – час на ушанаванне рэліквій
11.00 – развітанне і ад’езд рэліквій у аэрапорт.
***
Ян Боска нарадзіўся ў 1815 г. непадалёк Кастэльнуова ў Турынскай дыяцэзіі (Італія). Яго дзяцінства прайшло ў вялікай беднасці, таму, стаўшы святаром,
усё сваё жыццё ён прысвяціў выхаванню хлопцаў з найбяднейшых сем’яў, для якіх ствараў свае славутыя араторыі. Быў таленавітым педагогам і харызматычным выхаваўцам.
Для навучання і выхавання моладзі заснаваў закон ксяндзоў салезіянаў, а таксама супольнасць Дачок Марыі Дапаможніцы разам са св. Марыяй Дамінікай Мадзарэла. Акрамя гэтага, быў заснавальнікам многіх шпіталяў, дамоў апекі і прафесійных вучэльняў. Памёр 31 студзеня 1888 г., у 1934 г. быў кананізаваны. З’яўляецца апекуном моладзі, а таксама каталіцкіх выдавецтваў.