Акцыя падтрымкі маладых актывістаў пад дзьвярыма ААН

10.09.2007 / 08:34

8 верасьня Беларускі моладзевы рух Амэрыкі правёў акцыю ў падтрымку актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Івана Шылы, Насты Азаркі і Яраслава Грышчэні.

Ля будынку ААН сабраліся каля 20 чалавек з розных гарадоў Амэрыкі: Нью‑Ёрку, Вашынґтону, Бостану й іншых. Падчас пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка да моладзі з нагоды Дня вайсковай славы.

На працягу некалькіх гадзін сябры руху распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра апошнія палітычныя рэпрэсіі супраць беларускай моладзі.

Падчас пікету быў прыняты зварот да гэнэральнага сэкратара ААН з заклікам паўплываць на становішча на Беларусі й узьняць пытаньне яе дэмакратызацыі ў Радзе бясьпекі ААН.

Паводле belmov.org