Лукашэнка дазволіў студатрадам працаваць круглы год
13.08.2013 / 12:47
Студэнцкія атрады ў Беларусі змогуць працаваць не толькі летам, але і на працягу ўсяго года. Адпаведныя змяненні Аляксандр Лукашэнка ўнёс ва ўказ ад 16 красавіка 2012 года № 181 «Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», паведамляе
Раней арганізацыя студатрадаў была магчыма з 1 мая па 30 верасня. Згодна з новым указам, залічэнне ў студэнцкія атрады з верасня па май будзе ажыццяўляцца па ўзгадненні з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі па месцы вучобы студэнтаў.
«Маладыя людзі праяўляюць усё большую цікавасць да працы ў студэнцкіх атрадах не толькі ў летні перыяд, але і на працягу ўсяго каляндарнага года ў вольны ад вучобы час (асабліва гэта тычыцца будаўнічых студэнцкіх атрадаў)», — пракаментавалі ў
Дакументам таксама прадугледжана ажыццяўленне медыцынскіх аглядаў удзельнікаў студэнцкіх атрадаў і прафілактычных прышчэпак дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя на бязвыплатнай аснове ва ўстаноўленым законам парадку.
Указ прыняты «ў мэтах павышэння эфектыўнасці арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы і асноўнай працы час на працягу ўсяго каляндарнага года», адзначылі ў