Урад развальвае калгасы

«НН» сто гадоў з вамі

14.08.2013 / 09:59

Вільня. Тры тыдні таму назад з Вільні ў Дзвінск, як пасля ўдалося высветліць, нейкі Аляксандраў выслаў багаж. Тыдзень таму назад, разгружаючы вагон, работнікі пачулі крэпкі смурод ад карзіны, высланай з Вільні. Калі, паклікаўшы паліцыю, адчынілі, то ў ёй знайшлі труп кабеты, саўсім голай, з ранамі на галаве; нябожчыца ў карзіне была ў сядзячым палажэнні. Дагэтуль паліцыі не ўдалося выкрыць, хто была тая кабета і той Аляксандраў.

«НН». № 33. 1913.

Урад развальвае калгасы. Рэфармаванне калгасаў ідзе даўно, але ўлады агучваюць гэта неахвотна: не ведаюць яшчэ, ці ўдасца. У Лідскім раёне не засталося ніводнага калгасу — цяпер гэта ўнітарныя прадпрыемствы, кожнае з якіх узначальвае найманы менеджар, калгаснікі ўжо таксама не сябры кааператываў, як раней, а найміты.

«НН». № 30. 2003.

nn.by