Бабуля беларускі, што трапіла ў палон у Сірыі: «Трэці месяц яе няма дома»

14.08.2013 / 11:04

«НН» адшукала бабулю Святланы Маркіяновіч. Жанчына, праўда, не ведае, дзе яе ўнучка.

«Гэта дачка сына. Але я нічога не ведаю. Я не цікаўлюся, хто дзе лётае, дзе адпачывае. Яна жыве са мной. Толькі трэці месяц яе няма. Што я магу ведаць, калі сяджу толькі ў пакоі».

Інфармацыя пра тое, што Святлана Маркіяновіч з Жодзіна трапіла ў палон да сірыйскіх паўстанцаў, з'явілася ўчора. На відэа, размешчаным на Youtube, Святлана і дзяўчына з Малдовы кажуць пра сваё паланенне.

nn.by