Беларуска заблукала ў гарах Крыма

14.08.2013 / 11:46

Крымскія ратавальнікі дапамаглі знайсці дзяўчыну з Магілёва, якая заблукала ў гарах.

Як паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыяй у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, арганізаваная група магілёўскіх турыстаў ажыццяўляла пешы паход па горна-лясістай мясцовасці ў Бахчысарайскім раёне. Вечарам 13 жніўня група спынілася на начлег каля водасховішча недалёка ад вёскі Багатае ў цясніне Суаткан.

У 22.45 паступіла паведамленне, што адна турыстка 1993 г.н. заблукала. Прыбыўшыя на вылік ратавальнікі знайшлі яе ў 0.30 за два кіламетры ад лагера. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.