Даляр 14 жніўня паўтарыў максімум
14.08.2013 / 12:02
14 жніўня на Беларускайвалютна-фондавай біржы з некаторай затрымкай прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель знізіўся і да даляра, і да еўра.
Курс даляра зноў паўтарыў максімум, павялічыўшыся на 30 рублёў да 8920 рублёў.
Еўра вырас на 20 рублёў да 11.840 рублёў.
Курс расійскага рубля не змяніўся — 269 беларускіх.