У Баранавічах пенсіянер трапіў пад швейцарскую электрычку
14.08.2013 / 13:27
Мужчына выйшаў на пешаходны насціл, калі цягнік быў літаральна ў 100 метрах ад яго. Сігналы машыністаў і экстранае тармажэнне не змаглі прадухіліць трагедыю — мужчына загінуў.
Трагедыя здарылася ўвечары 13 жніўня на прыпынку «Лакаматыўнае дэпо» у Баранавічах, паведамляе
«Электрацягнік, па словах машыністаў, рухаўся з хуткасцю каля 90 км/г. Ён заўважыў пешахода, машыніст стаў падаваць сігнал, прыняў меры экстраннага тармажэння, але цягнік ехаў занадта хутка, а пешаход выйшаў на шляхі практычна перад самым саставам, таму пазбегнуць наезду не ўдалося», — паведамілі ў Баранавіцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце.