Стыхійны страйк у Салігорску
Роўна суткі доўжыўся страйк на салігорскіх шахтах.
10.09.2007 / 17:12
У ноч з 8‑га на 9‑га верасьня была спынена здабыча руды, паведамляе сайт Saligorsk.org. Страйкавалі працоўныя ўсіх чатырох руднікоў, 80% здабываючых участкаў былі спыненыя. Шахцёры патрабавалі сустрэчы з адміністрацыяй прадпрыемства, а таксама падвышэньня заробкаў. Забастоўка была стыхійная і насіла папераджальны характар.
На дадзены момант адміністрацыя прадпрыемства ўступіла ў перамовы з удзельнікамі страйку.
У Незалежным прафсаюзе гарнякоў інфармацыю пра страйк пацьвердзілі, зазначыўшы, што НПГ ня мае дачыненьня да забастоўкі.