Колькасць ахвяр сутыкненняў у Егіпце перавысіла 500

15.08.2013 / 14:08

Паводле абноўленых дадзеных Міністэрства аховы здароўя Егіпта, колькасць ахвяр сутыкненняў ваенных з прыхільнікамі зрынутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі вырасла да 525 чалавек, перадае Associated Press.

Раней паведамлялася пра 421 забітага і амаль трох тысяч пацярпелых.

У сваю чаргу «Браты-мусульмане» яшчэ раніцай заяўлялі пра дзве тысячы загінулых.