Матацыкліст без правоў пакалечыў васьмігадовую дзяўчынку

15.08.2013 / 14:41

У Драгічынскім раёне 14 жніўня ў ДТЗ пацярпела васьмігадовая жыхарка Камянецкага раёна.

У 13.15 у вёсцы Імянін 19-гадовы мясцовы жыхар, які кіраваў матацыклам «ММВЗ», учыніў наезд на дзяўчынку, што выбегла са двара.

Пацярпелая з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам ключыцы змешчана ў Драгічынскую цэнтральную раённую бальніцу. Матацыкліст з месца здарэння паехаў і быў затрыманы па месцы жыхарства.

Устаноўлена, што ён не мае права кіравання транспартнымі сродкамі. Матацыкл, на якім ехаў малады чалавек, не зарэгістраваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.