Цяпер фізкультура ў школах будзе тры разы на тыдзень

15.08.2013 / 15:14

З 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на заняткі фізічнай культурай і спортам адводзіцца тры гадзіны ў тыдзень,
паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Трэцяя гадзіна — «Гадзіна здароўя і спорту» — у абавязковым парадку уносіцца ў расклад навучальных заняткаў установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Да яе правядзення выстаўляюцца такія ж арганізацыйныя, педагагічныя, санітарна-гігіенічныя патрабаванні, як і да правядзення навучальнага занятку па прадмеце «Фізічная культура і здароўе».