Мільён штрафу за пікет супраць расійскай авіябазы

15.08.2013 / 16:27

Ленінскі раённы суд Магілёва пакараў актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гладышава.

Судзьдзя Алена Волкава прызнала актывіста вінаватым у правядзеньні 4 ліпеня несанкцыянаванага пікетаваньня ў цэнтры гораду.

4 ліпеня актывіст выйшаў з плякатам «Не — расейскім ваенным базам на тэрыторыі Беларусі». Сваёй віны ён не прызнаў. Заявіў у судзе, што сваім пікетам бараніў нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Спадар Гладышаў выступіў перад судом з хадайніцтвам, каб яму вярнулі канфіскаваны плякат, бо мае намер праводзіць акцыі пратэсту і далей. Суд адмовіў і пастанавіў зьнішчыць плякат.