У матэлі роднага горада Уэйна Грэцкі знайшлі 40 пітонаў
17.08.2013 / 09:53
40 пітонаў выявілі ў пластыкавых кантэйнерах ў нумары канадскага матэля. Гэта адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як у іншай частцы краіны пітон задушыў двух маленькіх хлопчыкаў.
Паліцыя выявіла змей, некаторыя - даўжынёй больш за метр, у горадзе Брантфард, у правінцыі Антарыа.
У гэтым горадзе адзін з самых знакамітаў хакеістаў свету Уэйн Грэцкі
Рэптылій пазней забралі інспектары па кантролі па абыходжанні з жывёламі.
На мінулым тыдні буйны пітон задушыў двух братоў ва ўзросце шасці і чатырох гадоў у Нью-Брансуіку.
Змяя выпаўзла з клеткі і дабралася да спальні дзяцей.