Яроменак на судзе: «Хутчэй за ўсё, дадуць паўгода арышту»

Сёння а 14:30 пачаўся суд над былым палітвязням.

19.08.2013 / 15:52

Актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 быў асуджаны на тры гады па справе «аб масавых беспарадках», а ў жніўні таго ж года памілаваны. Зараз яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Яроменку пагражае да года пазбаўлення волі.

«Хутчэй за усё дадуць паўгады», — кажа актывіст. Зараз у судзе перапынак да 16:30.

Прысуд будзе абвешчаны заўтра, у 9:45. Пракурор патрабуе для Яроменка 6 месяцаў арышту.

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская