У Жлобіне ліхтарня павалілася на аўтамабіль — фоты

20.08.2013 / 12:01

Як паведаміў чытач Раман, здарэнне адбылося 19 жніўня каля вуліцы Войкава.

Магчыма, кіроўца збіў ліхтарню, і яна павалілася на аўтамабіль.

Але можа быць і адвольнае падзенне слупа на аўтамабіль, прыпаркаваны на ўзбочыне. На другі варыянт указвае тое, што інфармацыі пра здарэнне ў ДАІ Гомельскай вобласці і Жлобінскім РАУС нам не далі.

Нядаўна аналагічны выпадак адбыўся ў Гомелі на плошчы Перамогі.

NN.BY