У Мінску каля сцяны Цоя ўсталююць знак памяці саліста «Караля і Шута»

Ідэолагі Мінгарвыканкама ўхвалілі прапанову.

22.08.2013 / 19:33

Ідэолагі Мінгарвыканкама адобрылі прапанову ўсталёўкі знака памяці лідару гурта «Кароль і Шут» Міхаілу Гаршанёву.

Чыноўнікі прапануюць узвесці сімвалічны камень у Ляхаўскім скверы, каля «Сцяны Віктара Цоя».

Пра гэта гаворыцца ў адказе на зварот грамадзян за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Менгарвыканкама Сяргея Хільмана, піша сайт alternativaby.com.

З прапановай узвесці ў беларускай сталіцы памятны знак Міхаілу Гаршанёву выступіла група мінскіх прыхільнікаў творчасці «Караля і Шута».
Ініцыятары паабяцалі сачыць за парадкам і чысцінёй памятнага знака.