На вяселле Змітра і Насты Дашкевічаў сабралася 200 гасцей
+ больш фотаў
31.08.2013 / 13:35
Маладых блаславілі бацькі. Фота Барыса Гарэцкага.
Гэтае каханне прайшло выпрабаванне расстаннем. Фота Юліі Дарашкевіч.
Чым толькі маладых ні віншавалі. Фота Вольгі Кузьміч.
Вяселле прайшло ў двары царквы Яна Прадвесніка, у пратэстанцкай традыцыі. Фота Еўрарадыё.
Вянчаў маладых пастар Антоні Бокун. Фота Еўрарадыё.
За маладых маліліся і святары, і госці вяселля. Фота Еўрарадыё.
Прыгожая пара. Фота Еўрарадыё.
Сярод гасцей былі і жонкі палітвязняў. Фота Еўрарадыё.
Адным з першых маладых павіншавалі Уладзімір Арлоў з жонкай. Фота Еўрарадыё.
Афіцыйна Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка ажаніліся 27 снежня 2012 у гродзенскай турме. Пасля шлюбу маладым дазволілі пабыць разам толькі 5 хвілін.
Адразу пасля вызвалення Змітра яны зладзілі сапраўднае вяселле.
Цырымонія прайшла на падворку царквы Яна Прадвесніка ў Мінску. На вяселле сабралася каля 200 гасцей. Сярод іх былі жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, жонка Алеся Міхалевіча Мілана, пісьменнік Уладзімір Арлоў з жонкай, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч ды іншыя дзеячы грамадства і культуры. Палітыкаў было вобмаль. Сведкамі ў маладых былі ўсе прысутныя.
Вянчаў Змітра і Насту пастар Антоній Бокун. Прачула блаславіў маладых епіскап Аб'яднанай Царквы Хрысціян Веры Евангельскай у Беларусі Сяргей Цвор.
Цырымонія была надзвычай прыгожая. Падворак убралі ў белыя і чырвоныя колеры. На сталах было поўна кветак і пачастункаў. Алкаголю на вяселлі Дашкевічаў не было.
«Гэта было ў камеры №77 турмы на вуліцы Валадарскага, 2. Я паставіў свой кешар, дастаў з яго аркуш паперы і напісаў: «Настачка, я цябе вельмі кахаю, хачу, каб ты стала маёй жонкай, — расказаў Зміцер пра тое, як рабіў Насці прапанову. — Адказ прыйшоў імгненна».