Ілья Дабратвор, які гуляў па метро з бел-чырвона-белы сцягам, асуджаны на 5 сутак
02.09.2013 / 17:00
Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН.
Фота з фэйсбука Севярына Квяткоўскага.
Такое рашэнне прыняў 2 верасня суд Першамайскага раёна Мінска, паведаміла БелаПАН удзельніца грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава, якая прысутнічала на пасяджэнні.
«Сведка Раўшан Аліеў — міліцыянт, які затрымліваў Іллю, — заявіў у судзе, што Дабратвор сядзеў са сцягам і лаяўся матам у бок мінакоў, — сказала Сцяпанава. — Суд прысудзіў яго да пяці сутак арышту з улікам затрымання. Гэта значыць адседзець яму засталося яшчэ двое сутак».
Нагадаем, Дабратвор быў затрыманы ў Мінску 30 жніўня каля 20.00 на станцыі метро «Уручча». Як паведаміла БелаПАН Юлія Сцяпанава, Дабратвор даволі доўга ездзіў па першай лініі метро з